Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалійскія піраты захапілі чарговае судна


Самалійскія піраты захапілі сёньня ў Аравійскім моры сухагруз, які ішоў пад сьцягам Тайлянду, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС. Разам з суднам, якое накіроўвалася з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Банглядэш, была захопленая каманда – 27 тайляндзкіх грамадзян.

Паводле зьвестак арганізацыі "Экатэра інтэрнэшнл", у палоне ў самалійскіх піратаў на гэты момант знаходзяцца прынамсі 40 замежных караблёў і каля 700 маракоў.
XS
SM
MD
LG