Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі занепакоеныя беларускай сытуацыяй


Гіга Бакерыя
Гіга Бакерыя

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі Гіга Бакерыя заявіў сёньня, што падзеі ў Беларусі 19–20 сьнежня сталі для яго краіны прычынай заклапочанасьці. Бакерыя таксама выказаў надзею, што пяць арыштаваных экс-кандыдатаў на прэзыдэнта будуць вызваленыя.

«Беларусь — сябра Грузіі. Гэтыя адносіны вельмі важныя для нас. Мы рашуча падтрымліваем беларускі сувэрэнітэт».

Паводле Бакерыі, «цяперашняя сытуацыя выклікае неспакой, і ў Тбілісі выказваюць надзею, што арыштаваныя, у тым ліку кандыдаты, будуць вызваленыя».

«У той жа час вельмі важна працягнуць дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ, Беларусьсю і ЗША», падкрэсьліў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі.

Улады ў Тбілісі дагэтуль выказваліся наконт прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі асьцярожна. Чакалася, што пазыцыя будзе сфармулявана пасьля абвяшчэньня канчатковых вынікаў. Аднак, як высьветлілася праз афіцыйны сайт прэзыдэнта Беларусі, грузінскі кіраўнік Міхаіл Саакашвілі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай ужо 20 сьнежня, на наступны дзень пасьля выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG