Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: Каляды ў кратах


Рок-музыка Лявон Вольскі звярнуўся з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

Браты і сёстры, мамы, таты...
Бы нейкі сон – Каляды ў кратах.
За вас перажываюць дзесьці
Браты і сёстры, жонкі, дзеці.

Калядны вечар у цямрэчы,
У палоне ценяў недарэчных...
Ды калі Вера і Любоў ёсьць,
Надзея пераможа боязь.

Хай пераможа Цуд Калядны
Драты, муры, замкі і краты,
Хай вас цяплом сагрэе Сьвята
Браты і сёстры, мамы, таты!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG