Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорты Эўропы па-ранейшаму працуюць з перабоямі


У некаторых краінах Заходняй Эўропы па-ранейшаму не ўдаецца наладзіць працу транспарту ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

Палова рэйсаў скасаваная ў міжнародным парыскім аэрапорце “Шарль дэ Голь”, у абмежаваным рэжыме працуе аэрапорт Брусэлю. Асноўнай прычынай застаецца недахоп вадкасьці супраць абледзяненьня самалётаў.

Вялікія сьнегапады таксама паралізавалі і наземны рух. Не ідзе чыгуначны транспарт паміж Бэрлінам. Паралізаваны аўтамабільны рух у шэрагу раёнаў Паўночны Рэйн-Вэстфалія, па ўсёй Нямеччыне зарэгістравана рэкордная колькасьць аварыяў.
XS
SM
MD
LG