Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Падаляк. Кроў на сьнезе. 20.12.2010


Беларусь - мая нянавісьць да баяьзлівых нягоднікаў, якія нападаюць з-за спіны і якія носяць клеўрэцкія адзежыны безыменных апрычнікаў. Беларусь - мая любоў да тых, хто ламае ў сабе свой самы жудасны страх і ўсё роўна стаіць на шляху адмарозкаў з афіцыйным блаславеньнем ад Лукашэнкі. Дзве краіны? Не. Краіна адна і магчыма, на сёння яна адна з самых моцных паводле чалавечага духу і патэнцыялу. Гэта ж так цяжка. Калі ніхто не дапамагае, ніхто не падтрымлівае, усе заплюшчваюць вочы на бяьзмежныя спэктаклі і працягваюць абцалоўваць істоту ў царскім парыку дзеля нафтапрамысловых дывідэндаў, стаяць і не сыходзіць. Гэта ж так цяжка быць сапраўднай нацыяй, калі ўсе астатнія загразьлі ў прагматычных разьліках. Толькі прашу вас - «ніколі НЕ апраўдвайцеся за тое, што вы адстойваеце свабоду». Ніколі і не перад кім.

Працяг...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG