Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвіслачы сабралі дапамогу арыштаваным за Плошчу


Дапамогу даставіў у Горадню актывіст Віктар Дзятчык. У гэты ж дзень яе маюць адправіць у Менск.

Віктар Дзятчык сказаў нашаму радыё, што прыносілі ўсе, хто што мог, шмат хто папросту ў шоку ад таго, што адбылося на Плошчы. Ён паказвае і распавядае, што сабралі сьвіслачане:

Дзятчык: "Трэба неяк усё раскласьці, бо тут і жаночыя пракладкі, мыла, зубная паста, для хлопцаў ёсьць цыгарэты, чакаляд, зэфір, пячэньне, вафлі, сокі, торцікі — усё, што ім можа прыдацца ў тых цёмных камэрах. У Сьвіслачы многія спачуваюць тым людзям, якія зараз знаходзяцца ў засьценках, і вось што маглі, тое і перадалі. Я асабіста лічу, што абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі — дапамагчы гэтым людзям".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG