Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі разглядае дамову аб СНВ



Дзяржаўная Дума Расеі на зачыненым паседжаньні разглядае ў першым чытаньні праект аб ратыфікацыі дамовы з ЗША ў справе скарачэньня стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНВ).

Міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заклікаў дэпутатаў ратыфікаваць дамову з улікам канкрэтных інтарэсаў Расеі.

Кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства таксама паведаміў, што МЗС РФ атрымаў тэкст ратыфікацыйнай рэзалюцыі сэнату ЗША да дамовы аб СНВ, і ўвечары ён будзе перададзены расейскім дэпутатам.

Дэпутаты ад КПРФ і ЛДПР заявілі, што прагаласуюць супраць ратыфікацыі.
XS
SM
MD
LG