Выбуховая прылада знаходзілася ў паштовай пасылцы. Яна выбухнула, калі яе прыймаў парт’е пасольства. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму аказваюць дапамогу. У бальніцы ўдакладнілі, што гэта 53-гадовы грамадзянін Швэйцарыі, ён атрымаў сур’ёзныя траўмы рук, ёсьць пагроза ампутацыі. На месцы выбуху працуе паліцыя.