Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reporters Without Borders дамагаюцца вызваленьня журналістаў


Праваабарончая арганізацыя Reporters Without Borders склала і распаўсюдзіла сьпіс 25 беларускіх журналістаў, якія былі затрыманыя падчас разгону дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня.

Reporters Without Borders пішуць, што дзьвюм журналісткам, карэспандэнтцы маскоўскай "Новой газеты" Ірыне Халіп і Натальлі Радзінай з сайту Харыі-97 пагражае ад 3-15 гадоў зьняволеньня за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх.

"Мы дамагаемся безагаворачнага вызваленьня ўсіх журналістаў, затрыманых 19 сьнежня. Арышт блізка 30 журналістаў шакуе сам па сабе, але пакараньне турмою і пагроза значна даўжэйшых турэмных тэрмінаў для дзьвюх журналістак – недапушчальныя", – напісалі Reporters Without Borders у прэс-рэлізе.

Вось сьпіс затрыманых журналістаў, складзены гэтай праваабарончай арганізацыяй:

Тацяна Бублікава
Андрэй Пачобут
Кастусь Ляшкевіч
Аляксандар Уладыка
Зьміцер Саўка
Цімафей Касьпяровіч
Ільля Кузьняцоў
Ірына Халіп
Натальля Радзіна
Вадзім Заміроўскі
Крысьціна Шацікава
Зьміцер Галко (Будзімір)
Марына Вайнова
Аляксандар Астаф’еў
Сяргей Вазьняк
Аляксандар Фядута
Марыя Антонава
Дзьмітры Іваноў
Максім Пятровіч
Павал Севярынец
Аляксей Шэін
Яўген Васковіч
Ян Лагвіновіч
Руслан Ігнатовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG