Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі: Лукашэнка біў рацыянальна


Міністар замежных справаў Польшчы Радасклаў Сікорскі сказаў у інтэрвію “Gazecie Wyborczej”, што Аляксандар Лукашэнка ўчыніў такую брутальную расправу з дэманстрантамі 19 сьнежня ў Менску таму, што, магчыма, гэтых прэзыдэнцкіх выбараў ня выйграў.

"Існуе магчымасьць таго, што Лукашэнка гэтых выбараў ня выйграў. Паводле атрыманых намі дадзеных, у пачатковай фазе выбараў (у датэрміновым галасаваньні – РС) ён атрымаў 30 адсоткаў галасоў, а ў нядзелю гэты вынік дасягнуў 40 адсоткаў. Гэта быў найлепшы вынік з усіх кандыдатаў, але ён не даваў перамогі ў першым туры. Чалавек, які выйграе выбары з такой вялікай перавагай, ня пойдзе на такі брутальны разгон апазыцыі дубінкамі, на арышты сваіх апанэнтаў і, што важна, іх упаўнаважаных".

На пытаньне, чаму ён згадаў упаўнаважаных, Сікорскі адказаў:

"Бо іх арышт не дае апазыцыі магчымасьці скласьці выбарчы пратэст. Калі возьмем гэта пад увагу, дык дзеяньні Лукашэнкі выглядаюць рацыянальна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG