Кіраўнік Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус сказаў, што Лукашэнка кінуў "выклік свабодзе слова ў цэлым", паведамляе інтэрнэт-рэсурс "Delfi".
Радзявічус зрабіў гэтую заяву ў сувязі са словамі ў адрас журналістаў, сказанымі Аляксандрам Лукашэнкам на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 20 сьнежня: "За ўсе ўкіданьні вы будзеце адказваць. Нават калі вашы рэдакцыі знаходзяцца далёка за мяжою, мы будзем выстаўляць прэтэнзіі тым дзяржавам, дзе знаходзяцца гэтыя рэдакцыі".
Радзявічус лічыць, што гэтыя словы Лукашэнкі зьяўляюцца выклікам ня толькі журналістам, але і АБСЭ, паколькі яе дзейнасьць блізка зьвязаная з захаваньнем права на свабоду слова.
Пачынаючы з 1 студзеня 2011, Літва бярэ старшынёўства ў АБСЭ.
"Мы заўсёды рэагуем на праблемы, якія ўзьнікаюць у калегаў. Аднак трэба заўсёды мець на ўвазе, што абараняць калегаў у Беларусі прававымі мэтадамі вельмі цяжка, у чым мы ня раз пераканаліся на практыцы. Таму міжнародны ціск на дэмакратычныя працэсы ў Беларусі застаецца амаль адзінай магчымасьцю абараняць калега, якія працуюць у Беларусі", – лічыць Радзявічус.
Падчас разгону дэманстрацыі на Плошчы незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня пацярпелі 21 журналіст, 25 былі затрыманыя.