Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША сёньня мае ратыфікаваць дамову з Расеяй аб СНУ


Чакаецца, што Сэнат ЗША сёньня ратыфікуе новую дамову з Расеяй аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў. Учора сэнатары прынялі рашэньне спыніць дэбататы і галасаваць за дакумэнт. Паведамляецца, што ня меней як 11 сэнатараў-рэспубліканцаў падтрымалі пазыцыю дэмакратычнай бальшыні.

Дамова аб СНУ была падпісаная прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Баракам Абамам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым у красавіку сёлета. Яна прадугледжвае скарачэньне колькасьці разгорнутых кожным бокам ядзерных боегаловак на 30 працэнтаў. Дамова павінна быць ратыфікаваная таксама Дзярждумай Расеі.
XS
SM
MD
LG