ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану за адмову спыніць ядзерную і ракетную праграмы, а таксама за падтрымку Тэгеранам экстрэмісцкай групоўкі “Хэзбалах”, якая базуецца ў Ліване.
Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што ў “чорны сьпіс” трапілі яшчэ 5 іранскіх кампаніяў – два банкі, страхавая, фрахтавая і дзяржаўная карабельная кампанія. З-за іх сувязі з вышэйшым іранскім карным ворганам Корпусам ахоўнікаў ісламскай рэвалюцыі гэтыя кампаніі цяпер не змогуць мець справы з амэрыканскай фінансавай сыстэмай.
На пачатку гэтага году супраць Ірану ужо ўводзіліся чарговыя санкцыі ААН. Тэгеран адмаўляе, што патаемна распрацоўвае ядзерную зброю.