Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: выбары – чарговая залатая старонка ў беларускай гісторыі


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад накіраваў пасланьне на адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якім павіншаваў яго зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў іранскі тэлеканал "Прэс-ТВ".

"Гэтыя выбары сталі яшчэ адной залатой старонкай у бліскучай гісторыі беларускага народу", – адзначаецца ў звароце.
На думку іранскага лідэра, вынікі галасаваньня паказалі, што грамадзяне Беларусі падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку. Прэзыдэнт Ірану таксама выказаў надзею на тое, што супрацоўніцтва паміж Тэгеранам і Менскам будзе ўмацоўвацца надалей.

Сёлетняе пераабраньне на прэзыдэнцкую пасаду Махмуда Ахмадзінежада выклікала закіды ў фальшаваньнях і масавыя акцыі пратэсту ў Іране, якія прывялі да гібелі дзясяткаў апанэнтаў улады.
XS
SM
MD
LG