Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч заклікаў прыйсьці да Акрэсьціна


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Прыйсьці сёньня а 18-й гадзіне да турмы на Акрэсьціна заклікаў падчас прэсавай канфэрэнцыі лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

Ён сказаў, што гэта зварот ня толькі да палітыкаў, а да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія мусяць гэтым паказаць сваю падтрымку кандыдатам у прэзыдэнты і ўдзельнікам акцыі 19 сьнежня, якія знаходзяцца за кратамі.

Паводле Мілінкевіча, такім чынам можна спыніць раскручваньне ўладамі махавіка распраў.

Ад імя штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Віктар Івашкевіч абвясьціў, што пачынаецца збор сродкаў для пацярпелых падчас падзеяў 19 сьнежня. Найперш гэтыя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў, сказаў Івашкевіч.

У прэсавай канфэрэнцыі бяруць таксама ўдзел Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Леў Марголін і Вячаслаў Сіўчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG