Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі і Севярынец — у сьледчым ізалятары КДБ


Стала вядома месцазнаходжаньне Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца. Іх трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ, паведамляе БХД.

Каля сямі гадзін вечара бацькам Віталя і Паўла патэлефанавалі зь сьледчага ізалятару КДБ і паведамілі, што Рымашэўскі і Севярынец знаходзяцца ў іх. Па тэлефоне зь сьледчым ізалятарам зьвязаўся адвакат, і ўжо заўтра пачнуцца сьледчыя дзеяньні па гэтай справе. Заўтра будуць вырашацца пытаньні наконт перадач затрыманым, а таксама магчымасьці сустрэцца з роднымі.

Віталя Рымашэўскага затрымалі 19 сьнежня пры выхадзе з шпіталя, дзе яму аказвалі мэдычную дапамогу пасьля зьбіцьця спэцназам. Павал Севярынец быў затрыманы 19 сьнежня ля офіса БХД, дзе ён плянаваў сустрэцца з маці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG