Назіральнікі ад АБСЭ лічаць, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ня сталі "новым палітычным стартам, які неабходны краіне". Такую заяву зрабіў кіраўнік місіі АБСЭ на выбарах Тоні Лойд. Паводле яго, цяжка даць пазытыўную ацэнку выбарам з прычыны парушэньняў пры падліку галасоў і жорсткага падаўленьня ўладамі акцыяў пратэсту апазыцыі.
Адначасна місія назіральнікаў ад СНД прызнала нядзельныя выбары прэзыдэнта Беларусі адпаведнымі дэмакратычным нормам.
Адначасна місія назіральнікаў ад СНД прызнала нядзельныя выбары прэзыдэнта Беларусі адпаведнымі дэмакратычным нормам.