Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месца знаходжаньня Ўладзімера Някляева дагэтуль невядомае

абноўлена

Уначы яго выкралі сямёра невядомых з аддзяленьня рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, куды ён быў дастаўлены у цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай.

Жонка Някляева Вольга напісала заяву ў Кастрычніцкі РАУС сталіцы аб выкраданьні мужа. Але ні ёй, ні адвакату Тамары Сідарэнцы сьледчы Вушакоў не паведаміў, дзе знаходзіцца спадар Някляеў.

11.20 Адвакат Тамара Сідарэнка паведаміла Радыё Свабода, што дагэтуль невядома месца знаходжаньня Уладзімера Някляева. Адвакат зьбіраецца пісаць скаргу ў пракуратуру, таму што з моманту затрыманьня парйшло ўжо 12 гадзін. І ні ён сам не паведаміў, дзе знаходзіцца, хаця мае такое права, ні органы, якія яго затрымалі, не паведамілі родным пра месца знаходжаньня спадара Някляева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG