Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: "Новыя выбары без Лукашэнкі" — новая плятформа аб'яднаньня дэмакратычных сіл




Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падчас галасаваньня выкрасьліў у бюлетэні прозьвішча Аляксандра Лукашэнкі і напісаў лёзунг "Новыя выбары без Лукашэнкі". Паводле спадара Някляева, гэта новая плятформа для аб'яднаньня дэмакратычных сіл:


"Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч выкрэсьліваецца мной зь бюлетэню. І гэтым выкрэсьліваньнем я перавёў гэты бюлетэнь у шэрагі несапраўдных. Бо я паступіў не паводле правілаў, якія прапаноўвае нам цяперашняя ўлада. Але хіба гэтая ўлада гуляе паводле правілаў? Хіба выбары сёньня сапраўдныя?

Сёньня ранкам арыштаваны Міхаіл Пашкевіч, а ён — давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Назавіце мне такую дэмакратычную крану, дзе ў дзень галасаваньня паводле палітычных матываў арыштоўваюць давераных асобаў кандыдатаў на прэзыдэнта? Ідзе татальнае сачэньне: усю ноч у маім двары стаялі так званыя людзі ў цывільным, стаялі іх машыны.

Гэтыя выбары — фальшывыя. І гэта тое, што мы будзем сьцьвярджаць гэтай Плошчай. Сёньня мы прыйдзем на Плошчу і будзем патрабаваць, каб гэтага не было. Каб былі новыя выбары без Лукашэнкі, бо з Лукашэнкам дыктатура і ніякія выбары не магчымыя. І я пішу на гэтым бюлетэні: "Новыя выбары без Лукашэнкі". Гэта плятформа для аб'яднаньня ўсіх дэмакратычных сіл". Гэта стане беларускіх народным рухам".
XS
SM
MD
LG