Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік зьвярнуў увагу на апытаньне Радыё Свабода


Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік
На прэсавай канфэрэнцыі сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пацьвердзіў, што выбары адбыліся.

На 16.00 прагаласавалі 75,8 працэнтаў выбарцаў. «Ніякіх смажаных фактаў», як ён выказаўся, прывесьці ня можа, але «ўжо становіцца весялей».

Лазавік паведаміў, што свае экзыт-полы праводзяць розныя сацыялягічныя групы і СМІ. У прыватнасьці, ён зьвярнуў увагу на апытаньне, якое на сваім сайце ладзіць Радыё Свабода.

Таксама ён зьвярнуў увагу на апытаньні тэлеканалу Белсат, вынікі якога той нібыта зьбіраецца агучыць. Лазавік падкрэсьліў, што толькі тры сацыялягічныя групы акрэдытаваныя і толькі яны маюць права праводзіць экзыт-полы. Усіх астатніх Лазавік назваў «самазванцамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG