Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Цярэшчанка: "Плошча мае сэнс пазьней"


Кандыдат на прэзыдэнта Віктар Цярэшчанка галасаваў на выбарчым участку №2 у менскім мікрараёне Вясьнянка. Пра свой удзел у выбарах і асноўным дні галасаваньня ён паведаміў наступнае:

"Добры настрой, усё сям'ёй прагаласавалі: жонка і дачка, 9-гадовая таксама прысутнічала з намі, — словам, добры настрой.

На Плошчы буду, але мая думка такая, што сёньня Плошча нічога не дае. Пра што мы будзем гаварыць — няма ж вынікаў выбараў? Сёньня ж мы нічога ня ведаем і будзем ведаць толькі ранкам, празь дзень ці калі там… А што сёньня размаўляць? Толькі паказаць людзям, што мы ёсьць? Бо калі заўтра ці калі — то тады іншая справа".

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG