Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына супраць скасаваньня датэрміновага галасаваньня


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
Адказваючы на пытаньне "Свабоды", ці варта скасаваць працэдуру датэрміновага галасаваньня, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла:

"Я лічу, што гэтага нельга рабіць, бо нельга перашкаджаць выбарцам галасаваць у зручны для іх час. Любую справу пры жаданьні можна разглядаць і так, і гэтак. Напрыклад, у Беларусі 8% скрыняў для галасаваньня празрыстыя. А ўчора падчас размовы з прадстаўнікамі расейскага ЦВК, яны распавядалі мне, што ім ідуць скаргі на тое, што ў Расеі скрыні празрыстыя. Было б толькі жаданьне – і з усяго можна зрабіць і добрае, і дрэннае".

Ярмошына таксама паведаміла, што на выбарчым участку ў вёсцы Глухаўка (Гомельская вобласьць) у ноч на 19 сьнежня здарыўся пажар, які патушыў супрацоўнік міліцыі. "Гэта адказ тым, навошта міліцыя дзяжурыць на участках" – дадала Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК таксама паведаміла, што на адным з выбарчых участкаў Менску назіральнік, які галасаваў на гэтым участку, нешта кінуў у скрыню для галасаваньня. "Усе пачулі грукат… Скрыню апячаталі… Яе ўскрыюць асобна… З гэтым разьбіраецца пракуратура", - паведаміла Ярмошына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG