Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя 808 чалавек



У Маскве міліцыя паведаміла, што затрыманыя 808 чалавек для прадухіленьня боек паміж радыкальнай расейскай моладзьдзю і выхадцамі з Каўказу.

У ліку затрыманых – як нацыяналістычна настроенная радыкальная моладзь, так і выхадцы з Каўказу. У арыштаваных канфіскаваныя балёнчыкі з газам, халодная і траўматычная зброя.

Паводле праваахоўчых ворганаў, бальшыня затырманых – падлеткі. Напружаньне ў Маскве узмацнілася пасьля бойкі паміж экстрэмістамі і футбольнымі заўзятарамі 11 сьнежня, у выніку якой загінуў адзін чалавек, кіргіз па паходжаньні.
XS
SM
MD
LG