Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылец Рэнан Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства


22-гадовы бразыльскі паўабаронца барысаўскага футбольнага клюбу БАТЭ Рэнан Брэсан стаў грамадзянінам Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню Беларускай фэдэрацыі футболу Генадзя Нявыгласа, адпаведны ўказ быў падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёлета Брэсан прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Ён быў таксама першым у намінацыях "Найлепшы бамбардзір» (15 мячоў) і "Найлепшы паўабаронца".

Каб выступаць за зборную Беларусі, Брэсан павінен гуляць за мясцовыя клюбы цягам пяці гадоў. Беларускі этап кар'еры бразылец пачаў у 2007 годзе ў Гомелі, а пасьля сканчэньня сэзону-2009, калі каманда выбыла ў першую лігу, перайшоў у БАТЭ.

У 2009 годзе Брэсан заявіў, што гатовы выступаць за зборную, а галоўны трэнэр Бэрнд Штанге пацьвердзіў, што гатовы разглядаць футбаліста ў якасьці кандыдата ў зборную пры ўмове прыняцьця ім беларускага грамадзянства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG