Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР і Пакістан падпісалі 13 пагадненьняў


Кітай і Пакістан падпісалі ў пятніцу 13 пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў галінах энэргетыкі, чыгункі, сельскай гаспадаркі. Агульная сума кантрактаў, падпісаных у часе візыту кітайскага прэм’ера Вэнь Цьзябао ў Ісламабад, дасягае 20 мільярдаў даляраў. Пэкін таксама паабяцаў Ісламабаду крэдытаў на суму да 400 мільёнаў даляраў для ліквідацыі наступстваў катастрафічнай паводкі.

Сёньня, у другі дзень візыту, Вэнь Цьзябао сустракаецца з прэзыдэнтам Асіфам Алі Зардары, а ў нядзелю выступіць перад дэпутатамі пакістанскага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG