Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салехі пачаў выконваць абавязкі кіраўніка МЗС Ірану


Кіраўнік атамнага ведамства Ірану Алі-Акбар Салехі сёньня афіцыйна пачаў выконваць абавязкі міністра замежных справаў. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад у панядзелак звольніў былога кіраўніка МЗС Манучэра Матакі.

Паводле іранскіх мэдыяў, Салехі будзе часова выконваць абавязкі міністра замежных справаў да таго часу, пакуль парлямэнт Ірану не зацьвердзіць ягонае прызначэньне. Ён таксама будзе працягваць кіраваць ядзерным ведамствам.
XS
SM
MD
LG