Суд у Францыі завочна асудзіў на працяглыя тэрміны зьняволеньня 13 былых чылійскіх афіцэраў войска і выведкі за іх ролю ў забойстве ў 1970-х гадох чатырох францускіх грамадзянаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Асуджаныя падтрымлівалі тагачаснага чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта і бралі ўдзел у кампаніі гвалту супраць левых сілаў. Афіцэры адмовіліся прыехаць на суд з Чылі.
Сваякі забітых французаў выказалі задавальненьне тым, што правасудзьдзе перамагло, і сумнеў у тым, што пакараньне будзе выканана.