На паўночным захадзе Пакістану ў правінцыі Хайбэр у выніку трох ракетных удараў амэрыканскіх бесьпілётных самалётаў загінулі ня менш як 54 чалавекі. Прадстаўнікі мясцовых уладаў заяўляюць, што ўсе забітыя – ваеўнікі Талібану.
Апошнім часам у правінцыі Хайбэр паблізу з пакістанска-аўганскай мяжою пачасьціліся выпадкі абстрэлу амэрыканскімі бесьпілётнікамі аб'ектаў, дзе, як мяркуецца, хаваюцца ваеўнікі Талібану.