Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 24 ахвяры абстрэлу


Колькасьць загінулых ад амэрыканскага ракетнага абстрэлу ў Пакістане вырасла да 24 чалавек. Раней паведамлялася, што амэрыканскі беспілётны самалёт абстраляў дзьве вёскі ў правінцыі Хайбер. Прадстаўнікі мясцовых уладаў заяўляюць, што ўсе забітыя – баевікі Талібану.

Апошнім часам у гэтай частцы Пакістану ўсё больш частымі сталі выпадкі абстрэлу амэрыканскімі беспілётнікамі аб'ектаў, дзе, як мяркуецца, хаваюцца баевікі Талібану.
XS
SM
MD
LG