Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прапанавала Раманчуку ахову


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прапанавала кандыдату ў прэзыдэнты Яраславу Раманчуку ахову на час выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Яраслаў Раманчук адмовіўся ад прапановы міліцыі. "Я мірны чалавек".

Кандыдат у прэзыдэнты адзначыў, што грамадзтва Беларусі пазбаўлена выбараў і запатрабаваў новых прэзыдэнцкіх выбараў, спалучаных з парлямэнцкімі выбарамі па прапарцыйнай сыстэме.

"Памяняліся толькі дэкарацыі, сутнасьць беларускіх выбараў засталася ранейшай."

Раманчук адзначыў, што цягам кампаніі ён наведаў 35 гарадоў, правеў 60 сустрэч з выбарцамі. Ён і яго давераныя асобы паціснулі рукі мільёну чалавек. Паводле Раманчука, апазыцыі на гэтых выбарах удалося шмат, галоўнае — удалося дамагчыся, што тры дэмакратычныя кандыдаты маюць прыкладна такую ж папулярнасьць, як Лукашэнка.

"За Лукашэнку гатовыя галасаваць 39% выбарцаў, столькі ж — за Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава і Ўладзімера Някляева разам. Такім чынам, у першым туры ня можа быць пераможцаў."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG