Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 3 дні датэрмінова прагаласавала амаль 12% выбарцаў


"За 3 дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала 11,72% выбарцаў альбо больш за 820 тысячаў чалавек".

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік у інтэрвію
Інтэрфаксу.

На прэзыдэнцкіх выбарах выбарах 2006 году за тры дні датэрміновага галасаваньня свой выбар зрабілі 9,1% выбарнікаў.

У Берасьцейскай вобласьці прагласавала 10%, у Віцебскай вобласьці болей за 15%, у Гомельскай вобласьці — 10,6%, у Гарадзенскай вобласьці — 13,7%, у Менскай вобласьці — 10, 6%, у Магілёўскай вобласьці — 14,3%, у Менску — 9%Лазавік кажа, што "істотных скаргаў па арганізацыі выбараў за мінулыя дні датэрміновага галасаваньня не было. Ёсьць толькі некаторыя прэтэнзіі з боку ўнутраных назіральнікаў. Але, як правіла, гэтыя прэтэнзіі не грунтуюцца на патрабаваньнях заканадаўства. Гэтыя прэтэнзіі ўзьнікаюць, калі хтосьці па-свойму трактуе нормы закону і патрабуе, каб сябры выбарчых камісій таксама трактавалі заканадаўства".

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" робяць свае высновы пра першыя дні датэрміновага галасаваньня:

"Аналіз дадзеных сьведчыць, што масавага ўкіданьня бюлетэняў у ноч з 14-е на 15-е сьнежня, ці ў іншыя адрэзкі часу, калі назіральнікі кампаніі не маглі назіраць за скрынямі для датэрміновага галасаваньня, не было. Аднак кампанія “Правабаронцы за свабодныя выбары” ня можа выключыць магчымасьці іншых маніпуляцый з бюлетэнямі: напрыклад, іх замены — у начны час, калі скрыні недаступныя для назіраньня (як 14 ці 15 сьнежня, так і ў наступныя дні датэрміновага галасаваньня — 16, 17 і 18 сьнежня)".

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, паведамляе, што павялічылася колькасьць участкаў, на якіх назіраліся розныя формы прымусу да датэрміновага галасаваньня: калі 14 сьнежня такія выпадкі былі адзначаныя на 9,1% участкаў, ахопленых назіраньнем, то 15 сьнежня — ужо на 14,3% участкаў. Павялічыўся і адсотак участкаў, на якіх ствараліся перашкоды незалежным назіральнікам — з 8,7% 14 сьнежня да 10,5% 15 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG