Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марціновіч: Зараз ідэі Плошчы бракуе энэргетыкі 2006 году


На сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў 16 сьнежня быў апублікаваны тэкст намесьніка галоўнага рэдактара "Беларускай газэты", дацэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Віктара Марціновіча пад загалоўкам "Чаму я пайду на Плошчу 19-га сьнежня". У ім аўтар тлумачыць, чаму на гэты дзень ён адпрасіўся з унівэрсытэту і адмовіўся ад прапановы камэнтаваць у вечар 19-га падзеі ў тэлестудыі ў адной з краінаў Эўразьвязу.

Знаткевіч: Віктар, перш чым зьвярнуцца да вашых тлумачэньняў, чаму вы вырашылі ісьці на плошчу, я б хацеў спытацца, чаму ў прадмове да гэтых тлумачэньняў вы пішаце: здаецца, усім відавочна, што гэтым разам плошча нічога ня зьменіць? Прынамсі некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты, заклікаючы на плошчу, гэтыя зьмены абяцаюць...

Марціновіч: Я так кажу таму, што я – не кандыдат у прэзыдэнты, а чалавек, які назірае за гэтым маючы вопыт расчараваньняў усіх тых разоў, якія былі ў 2001, 2006 годзе. Мне здаецца, што ўжо зараз можна казаць пра вялікую верагоднасьць паўтораў усіх тых памылак, якія рабіліся дагэтуль. Лепей быць пэсымістам, які будзе расчараваны ў сваім пэсымізьме, чым аптымістам, які будзе пасаромлены нейкімі наступствамі ў будучым. Мне здаецца, што нічога ня зьменіцца, і гэта відавочна. Зараз ідэі Плошчы бракуе той энэргетыкі, якой іскрылася паветра ў 2006 годзе. Зараз ёсьць адчуваньне пэўнага абавязку, нейкага дзеяньня, якое проста павінны зрабіць дзеля таго, каб не было сорамна перад нашчаткамі. Але ж няма веры ў тое, што гэтае дзеяньне штосьці зьменіць.

Слухаць гутарку цалкам:

  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG