Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін 4,5 гадзіны адказваў на пытаньні


Прэм’ер-мінстар Расеі Ўладзімер Пуцін назваў сёньня зьняволенага экс-кіраўніка канцэрну ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага “злодзеем”, дадаўшы, што злодзей “павінен сядзець у турме”.

Адвакаты Хадаркоўскага заявілі пра парушэньне прэзумпцыі невінаватасьці і ціск на суд, пасьля чаго Пуцін удакладніў, што меў на ўвазе пастанову па першай справе ЮКОСу. Хадаркоўскі, які адбывае 8-гадовы тэрмін зьняволеньня, чакае прысуду ў другім працэсе супраць яго – экс-кіраўніка ЮКОСу вінавацяць у крадзяжы нафты і легалізацыі незаконных прыбыткаў.

На пытаньне пра лёс Хадаркоўскага Пуцін адказаў у часе чарговай “наўпроставай лініі” – больш як чатыры гадзіны расейскі прэм’ер даваў адказы ў тэлеэфіры на пытаньні суграмадзянаў.
XS
SM
MD
LG