Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірляндыі выплацяць кампэнсацыю за забарону аборту


Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека задаволіў пазоў жыхаркі Ірляндыі, грамадзянкі Літвы, да ірляндзкіх уладаў у сувязі з парушэньнем яе правоў, выкліканым адмовай у аборце. Суд абавязаў ірляндзкія ўлады выплаціць жанчыне 15 тысяч эўраў кампэнсацыі.

Ёй не дазволілі зрабіць аборт, неабходнасьць якога жанчына матывавала тым, што лечыцца ад раку і цяжарнасьць можа рэзка пагоршыць яе стан. У выніку аборт ёй зрабілі ў Вялікай Брытаніі.

Ірляндзкія законы забараняюць аборты, але яны дапушчальныя ў выпадках, калі ёсьць беспасярэдняя пагроза здароўю жанчыны.
XS
SM
MD
LG