Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названая дата разгляду справы заснавальніка WikiLeaks


Брытанскі суд будзе разглядаць абскарджваньне адносна рашэньня справы заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа у чацьвер.

Выдачы Асанжа, арыштаванага у Вялікай Брытаніі, патрабуе Швэцыя, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах.
Адвакаты заяўляюць, што перасьлед Асанжа палітычна матываваны і зьвязаны з публікацыямі сайтам WikiLeaks каля 250 тысяч дакумэнтаў з амэрыканскай сакрэтнай дыпляматычнай перапіскі.

У аўторак брытанскі суд пастанавіў вызваліць Асанжа пад заклад, але прадстаўніца швэдскага суду абскардзіла рашэньне. Цяпер справу павінен вырашаць Вышэйшы суд, а да гэтага часу Асанж застаецца пад вартай.
XS
SM
MD
LG