Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: блякуюць доступ да сайтаў


Камандаваньне вайскова-паветраных сілаў ЗША заблякавала доступ сваіх супрацоўнікаў да сайтаў, на якіх абнародаваныя WikiLeaks дакумэнты амэрыканскага дыпляматычнага ліставаньня. Сярод іх сайты газэтаў "The New York Times" и "Guardian". Як заявіла прадстаўніца амэрыканскіх вайскова-паветраных сілаў маёр Тоні Тоўнс, у кампутарах ведамства зачынены доступ як найменей да 25 сайтаў, на якіх былі апублікаваныя сакрэтныя матэрыялы.

Прадстаўнікі камандаваньня ўзброеных сілаў і вайскова-марскога флёту ЗША заявілі, што яны не раілі падобных захадаў.
XS
SM
MD
LG