“Крэмль фінансаваў дыктатуру, і грошы Масквы Лукашэнка выкарыстоўваў дзеля зачысткі палітычнага поля. У выніку, калі Крамлю трэба было шукаць, на каго абаперціся, аказалася выпаленая зямля,” – лічыць расейскі палітык Барыс Нямцоў.
Лідэр новаўтворанай расейскай Партыі народнай свабоды і былы першы віцэ-прэм’ер РФ Барыс Нямцоў пракамэнтаваў для Радыё Свабода апошнія зьмены ў дачыненьнях паміж Крамлём і афіцыйным Менскам.
Навумчык: Нядаўняя сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі зьнішчыла спадзяваньні тых у Беларусі, хто разьлічваў на дапамогу Масквы ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Чым бы Вы, спадар Барыс, патлумачылі зьмену настрояў крамлёўскіх кіраўнікоў у дачыненьні да Лукашэнкі?
Нямцоў: Крэмль зразумеў, што Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам -- шляхам фальсыфікацыяў, маніпуляцыяў, зьдзекаў і падманаў (такія мэтады для Крамля ўвогуле не зьяўляюцца нейкай праблемай, паколькі яны аднолькава паводзяць сябе ў сваіх краінах, што Крэмль, што Лукашэнка), і калі ўсьвядомілі, што ён -- прэзыдэнт, яны вырашылі ізноў зь ім наладзіць адносіны. Гэта ж звычайная гісторыя -- Лукашэнка-калгасьнік, гэткі неадукаваны, іх вакол пальца абвёў, і нікуды яны не падзеліся, падаравалі яму бязмытную нафту, і зноў абдымаюцца-цалуюцца. Карацей, можна павіншаваць Аляксандра Рыгоравіча з грандыёзнай перамогай, а нашых двух асталопаў з тым, што яны і надалей будуць фінансаваць дыктатарскі рэжым.
Што да Захаду, дык, спадзяюся, Захад цудоўна разумее, што ўсе гэтыя выбары ніякіх адносінаў да легітымнасьці, адкрытасьці ня маюць, і Лукашэнка проста спадзяецца атрымаць грошы ў чарговы раз за сваю "чэснасьць". Думаю, што на Захадзе не павінна быць наіўных людзей, і грошай яму даваць ні ў якім выпадку нельга.
Яшчэ адна прычына -- гэта паталягічны страх Крамля адносна збліжэньня Беларусі з Захадам. Лукашэнка пастаянна на гэтым гуляе, ён падкрэсьліваў усю сваю перадвыбарчую кампанію, што ён цяпер сябра эўрапейцаў. І, верагодна, Пуцін і Мядзьведзеў, якія, як агню, засьцерагаюцца заходніх каштоўнасьцяў, палічылі, што лепей прыгрэць на грудзях нягодніка. Такая бязглуздая антырасейская палітыка, якую праводзяць Пуцін і Мядзьведзеў, у дадзеным выпадку выявілася такім вось чынам.
Навумчык: Некаторыя беларускія аналітыкі выказалі меркаваньне, што наяўнасьць вялікай колькасьці альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў проста не дала Крамлю магчымасьці выбраць некага аднаго, на каго б Крэмль мог зрабіць стаўку. Вы згодныя з такім меркаваньнем?
Нямцоў: Крэмль фінансаваў дыктатуру, і грошы Масквы Лукашэнка выкарыстоўваў дзеля зачысткі палітычнага поля Беларусі. У выніку, калі Крамлю трэба было шукаць, на каго абаперціся, аказалася выпаленая зямля -- няма на каго. І ад безвыходнасьці яны вымушаныя цяпер абдымацца і цалавацца. Другое. Апазыцыя ў Беларусі (там шмат дастойных людзей, некаторых я ведаю асабіста) -- на жаль, ня здолела вылучыць адзінага кандыдата. І гэта, канешне, перадвызначыла паразу. Шкада, што гэтага не адбылося. Я спадзяюся, што мы ў Расеі ўлічым беларускія ўрокі пры стварэньні Партыі народнай свабоды, куды разам са мной увайшлі яшчэ Касьянаў, Рыжкоў і Мілаў. Нашая арганізацыя, на мой погляд -- гэта ў тым ліку і праца над беларускімі памылкамі.
Навумчык: Ваш прагноз: прызнае Масква выбары?
Нямцоў: Ну, калі Пуцін ужо дамовіўся з Лукашэнкам -- дык прызнаюць, не дамовіўся -- не прызнаюць. Гэта ж ніякіх адносінаў да сутнасьці справы ня мае. Выбары ж будуць хлусьлівымі, па-пуцінску, па-лукашэнкаўску праведзенымі. Ясна, што за прызнаньне Пуцін папросіць, каб яму далі прыватызаваць якое-небудзь беларускае прадпрыемства. Але ўсё гэта ня мае ніякага дачыненьня да прыстойнасьці.
Лідэр новаўтворанай расейскай Партыі народнай свабоды і былы першы віцэ-прэм’ер РФ Барыс Нямцоў пракамэнтаваў для Радыё Свабода апошнія зьмены ў дачыненьнях паміж Крамлём і афіцыйным Менскам.
Навумчык: Нядаўняя сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі зьнішчыла спадзяваньні тых у Беларусі, хто разьлічваў на дапамогу Масквы ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Чым бы Вы, спадар Барыс, патлумачылі зьмену настрояў крамлёўскіх кіраўнікоў у дачыненьні да Лукашэнкі?
Нямцоў: Крэмль зразумеў, што Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам -- шляхам фальсыфікацыяў, маніпуляцыяў, зьдзекаў і падманаў (такія мэтады для Крамля ўвогуле не зьяўляюцца нейкай праблемай, паколькі яны аднолькава паводзяць сябе ў сваіх краінах, што Крэмль, што Лукашэнка), і калі ўсьвядомілі, што ён -- прэзыдэнт, яны вырашылі ізноў зь ім наладзіць адносіны. Гэта ж звычайная гісторыя -- Лукашэнка-калгасьнік, гэткі неадукаваны, іх вакол пальца абвёў, і нікуды яны не падзеліся, падаравалі яму бязмытную нафту, і зноў абдымаюцца-цалуюцца. Карацей, можна павіншаваць Аляксандра Рыгоравіча з грандыёзнай перамогай, а нашых двух асталопаў з тым, што яны і надалей будуць фінансаваць дыктатарскі рэжым.
Спадзяюся, Захад цудоўна разумее, што ўсе гэтыя выбары ніякіх адносінаў да легітымнасьці, адкрытасьці ня маюць
Яшчэ адна прычына -- гэта паталягічны страх Крамля адносна збліжэньня Беларусі з Захадам. Лукашэнка пастаянна на гэтым гуляе, ён падкрэсьліваў усю сваю перадвыбарчую кампанію, што ён цяпер сябра эўрапейцаў. І, верагодна, Пуцін і Мядзьведзеў, якія, як агню, засьцерагаюцца заходніх каштоўнасьцяў, палічылі, што лепей прыгрэць на грудзях нягодніка. Такая бязглуздая антырасейская палітыка, якую праводзяць Пуцін і Мядзьведзеў, у дадзеным выпадку выявілася такім вось чынам.
Навумчык: Некаторыя беларускія аналітыкі выказалі меркаваньне, што наяўнасьць вялікай колькасьці альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў проста не дала Крамлю магчымасьці выбраць некага аднаго, на каго б Крэмль мог зрабіць стаўку. Вы згодныя з такім меркаваньнем?
Апазыцыя ў Беларусі ня здолела вылучыць адзінага кандыдата. І гэта, канешне, перадвызначыла паразу.