Сёньня ў амбасадзе Літвы ў Менску прайшла цырымонія перадачы функцыяў кантактнай амбасады НАТО ў Беларусі ад Літвы да Францыі.
Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас нагадаў, што літоўскія дыпляматы выконвалі гэтыя функцыі з восені 2004 году. За гэты час было шмат зроблена, каб патлумачыць грамадзянскай супольнасьці значэньне і функцыі Паўночнаатлянтычнага альянсу. Амбасадар Францыі Мішэль Рынэры, прымаючы сьцяг НАТО, сказаў, што ў наступным годзе ён наведае Брусэль і Парыж, пасьля чаго амбасада Францыі прапануе сваю праграму ўзаемадзеяньня НАТО зь Беларусьсю
Беларускія ўлады прапаноўвалі ў якасьці кантактнай амбасады дыпляматычнае прадстаўніцтва Італіі. Аднак эўрапейскія структуры ўнесьлі сустрэчную прапанову — каб гэта была амбасада Францыі.