Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава: папярэднія вынікі выбараў


Цэнтральная выбарчая камісія Косава абнародавала папярэднія вынікі першых парлямэнцкіх выбараў у самаабвешчанай рэспубліцы з часоў яе выхаду са складу Сэрбіі ў 2008 годзе.

Паведамляецца, што партыя дзейнага прэм'ер-міністра Хасіма Тачы набрала траціну галасоў. За яе галоўнага канкурэнта Дэмакратычнаую лігу Косава прагаласавала на 10% меней выбарцаў.

Прадстаўнікі Лігі настойваюць на тым, што перамагаюць яны, закідаючы ўладам фальшаваньні.

Міжнародныя назіральнікі канстатавалі "сур'ёзныя абвінавачаньні ў фальшаваньнях".
XS
SM
MD
LG