Ураду Вялікай Брытаніі пагражаюць кібератакі прыхільнікаў сайту WikiLeaks, які публікуе сакрэтную амэрыканскую перапіску.
Офіс брытанскага прэм’ера Дэвіда Камэрона сёньня заявіў, што непакоіцца ў сувязі з магчымай уцечкай інфармацыі аб асабістых прыбытках і падатковых ільготах урадавых чыноўнікаў.
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, які арыштаваны ў Вялікай Брытаніі, у аўторак стане перад судом, дзе будзе вырашацца пытаньне аб ягонай выдачы Швэцыі. У Швэцыі Асанжа вінавацяць у сэксуальных злачынствах. Асанж адхіляе абвінавачваньні.