Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ААН маглі быць прычынай адстаўкі кіраўніка МЗС Ірану


У кароткім паведамленьні на прэзыдэнцкім сайце кіраўнік Ірану Махмуд Ахмадзінеджад падзякаваў міністру замежных спраў Манучэру Матакі за ягоную больш чым 5-гадовую службу на гэтай пасадзе, але не патлумачыў прычыны адстаўкі.

Часова абавязкі кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства будзе выконваць віцэ-прэзыдэнт Алі-Акбар Салехі, які таксама быў адным з вышэйшых прадстаўнікоў Ірану у часе перамовоў аб ядзернай праграме.

Іранскія мэдыі раней паведамлялі, што парлямэнтары патрабавалі звальненьня Матакі, калі санкцыі Рады бясьпекі ААН, ужытыя з-за іранскай ядзернай праграмы, будуць узмацяняцца.
XS
SM
MD
LG