Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужба Швэцыі не пацьвердзіла зьвесткі еменскага сайту аб нападніку


Спэцслужба Швэцыі SAPO сёньня пацьвердзіла, што выбухі ў цэнтры Стакгольму ў суботу ўвечары былі “тэрарыстычным злачынтсвам”.

У выніку выбухаў у шматлюдным гандлёвым раёне сталіцы Швэцыі загінуў меркаваны тэрарыст, параненыя два чалавекі.

Андэрс Торнбэрг, дырэктар апэратыўнага упраўленьня SAPO, сказаў у часе прэсавай канфэрэнцыі, што распачатае расьследваньне адпаведна швэдзкім законам. Торнбэрг сказаў, што непасрэдна перад нападам спэцслужба атрымала электронны ліст ад невядомага:

“Ён быў не задаволены тым, што Швэцыя дасылае свае войскі ў іншыя краіны, што у кране гучалі непаважлівыя словы аб прароку Мухамэду, і гэдак далей. Але мы працягваем яшчэ аналіз гэтага ліста, так што зарана казаць болей”, -- сказаў Торнбэрг.

Раней сёньня ў SAPO адмовілася пацьвердзіць, што асоба, чый здымак апублікаваў еменскі ісламісцкі сайт, з’яўляецца тэрарыстам, які ўчыніў выбухі ў Стакгольме.
XS
SM
MD
LG