Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: 7 пацярпелых у суботу ў непарадках застаюцца ў бальніцах


У маскоўскіх бальніцах застаюцца сем пацярпелых падчас учорашніх непарадкаў на Манэжным пляцы, два зь іх у цяжкім стане. Усяго пацярпелі звыш 30 людзей, у тым ліку некалькі супрацоўнікаў АМОНу.

65 удзельнікаў непарадкаў былі затрыманыя. Іх адпусьцілі, склаўшы пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях, некаторых абавязалі зьявіцца ў міліцыю для працягу разьбіраньня.

У суботу футбольныя фанаты і нацыяналісты правялі ў цэнтры Масквы несанкцыянаваную акцыю, у якой узялі ўдзел блізка пяці тысяч чалавек. Нагодаю для акцыі стала забойства 6 сьнежня ў бойцы з ураджэнцамі Паўночнага Каўказу заўзятара “Спартака” Ягора Сьвірыдава.
XS
SM
MD
LG