У Косаве сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары – упершыню пасьля абвяшчэньня незалежнасьці амаль тры гады назад.
Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць адносную роўнасьць шанцаў кіроўчай Дэмакратычнай партыі прэм'ера Хашыма Тачы і Дэмакратычнай лігі Косава, на чале якой стаіць мэр Прыштыны Іса Мустафа.
Правам голасу ў Косаве валодаюць больш як паўтара мільёна выбарцаў. Яны абіраюць 120 дэпутатаў. Дзесяць месцаў квотаю выдзеленыя косаўскім сэрбам. Аднак паступаюць паведамленьні, што сэрбская меншыня байкатуе выбары.
Косава аддзялілася ад Сэрбіі ў лютым 2008 году. З тае пары яго прызналі больш за 70 з 192 дзяржаваў-чальцоў ААН.