Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Стакгольме


У Стакгольме ў выніку двух выбухаў загінуў адзін чалавек, яшчэ двое параненыя.

Паводле прадстаўнікоў паліцыі, сьпярша выбухнуў аўтамабіль, прыпаркаваны на люднай вуліцы ў цэнтры швэдзкай сталіцы. Неўзабаве на гэтай жа вуліцы здарыўся другі выбух, які сьмяротна параніў чалавека.

Прычына другога выбуху невядомая.

Паведамляецца, што ў падарваным аўтамабілі знаходзіліся каністры з бэнзінам.
XS
SM
MD
LG