Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: новы тэракт


У правінцыі Кундуз, што на поўначы Аўганістану, пры падрыве сьмяротнікам начыненага выбухоўкай аўтамабіля былі параненыя пяцёра аўганскіх вайскоўцаў і трое цывільных асобаў. Тэракт адбыўся побач з вайсковай базай. Паводле дадзеных сьледзтва, сьмяротнік падарваў аўтамабіль, які раней належаў паліцыянтам, але пазьней быў скрадзены баевікамі.

У паўднёвай правінцыі Гільменд у пятніцу на фугасе падарваўся аўтобус зь мясцовымі жыхарамі. Загінулі 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG