Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка: забіты кіраўнік наркакартэлю


У Мэксыцы ачольнік аднаго з найбуйнейшых наркакартэляў "Фамілія" загінуў у часе перастрэлкі з паліцыяй. У ходзе сутыкненьня загінулі пяцёра паліцэйскіх, тры чальцы наркакартэлю і тры цывільныя асобы.

Пасьля прыходу да ўлады напрыканцы 2006 году прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон абвясьціў вайну злачыннасьці. За апошнія чатыры гады ў ходзе наркавойнаў у краіне загінулі 33 тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG