У зьвязку з Днём правоў чалавека вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан абнародавала ў пятніцу ў Брусэлі заяву, у якой Эўрапейскі Зьвяз выказвае павагу і падтрымку праваабаронцам ва ўсім сьвеце.
Сёлета ў заяве асаблівы акцэнт зроблены на барацьбу супраць дыскрымінацыі. Падкрэсьліваецца, што барацьба з усімі формамі дыскрымінацыі зьяўляецца прыярытэтам Эўрапейскага Зьвязу.