Былы ўчастковы інспэктар Рагачоўскай міліцыі, які забіў з табэльнага пісталету 22-гадовую дзяўчыну, прысуджаны да 18 гадоў пазбаўленьня волі. Такое рашэньне прыняў суд Гомельскай вобласьці.
Пакараньне ён будзе адбываць у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Былы ўчастковы інспэктар абавязаны выплаціць пацярпелым — бацькам забітай — кампэнсацыю за матэрыяльную і маральную шкоду. Матэрыяльна шкода ацэнена судом у 3 млн. рублёў, маральная — 70 млн.
Асуджаны таксама пазбаўлены званьня "капітан міліцыі", зь яго спагнана больш за 4 млн. рублёў на карысьць бальніцы, дзе на працягу 10 дзён знаходзілася пацярпелая дзяўчына.
Выступаючы ў спрэчках 8 сьнежня, дзяржабвінаваўца прапаноўваў прызначыць падсуднаму меру пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 20 гадоў.
У сваю чаргу адвакат абвінавачанага паставіў пад сумнеў паказаньні сьведак і прасіў суд перакваліфікаваць абвінавачаньне з артыкула 139 (забойства) на артыкул 144 КК (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці).
Бацькі забітай дзяўчыны задаволеныя прысудам суду і лічаць яго справядлівым.
Трагедыя адбылася ў ноч з 6 на 7 ліпеня 2010 году, калі ў вёсцы Журавічы сьвяткавалі Купальле. Участковы міліцыянт Рагачоўскага РАУС параніў мясцовую жыхарку з табэльнага пісталета ў службовай машыне. Дзяўчына атрымала сьляпую агнястрэльную рану галавы і праз 10 дзён сканала ў рэанімацыі, перадае БелаПАН.