У Косаве ў сераду быў забіты лідэр мясцовай грамады басьнійскіх мусульманаў 30-гадовы Шэфка Салкавіч. Паліцыя паведаміла, што аўтамабіль, у якім ехаў Салкавіч, быў абстраляны з блізкай адлегласьці.
Забіты супрацоўнічаў з уладамі для арганізацыі прызначаных на 12 сьнежня выбараў у парлямэнт Косава ў паўночных раёнах краіны. Бальшыню там складаюць сэрбы, якія зьбіраюцца байкатаваць выбары.